ФІТЧ (Fitch) Вал Логсдан (н. 10.3.1923, г. Мерыман, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966). Скончыў ун-т Мак-Гіла (г. Манрэаль, 1948), Калумбійскі ун-т (1954). З 1954 у Прынстанскім ун-це (з 1960 праф.). У 1987—88 прэзідэнт Амер.фіз.т-ва. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў масу μ+-мезона, адкрыў мю-мезаатамы, удакладніў значэнне радыуса пратона (1953, з Л.Дж.Рэйнуотэрам). Эксперыментальна выявіў парушэнне СР-сіметрыі ў распадах нейтральных К-мезонаў (1964, з Дж.У.Кронінам і інш.). Нобелеўская прэмія 1980 (з Кронінам). Нац.навук. медаль ЗША (1993).
Тв.:
Рус.пер. — Открытие несохранении комбинированной четности // Успехи физ. наук. 1981. Т. 135, вып. 2.