ФІ́СЦЫЯ (Physcia),

род ліставатых лішайнікаў сям. фісцыевых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 7 відаў Ф.: блакітна-шэрая (Ph. caesia), зорчатая (Ph. stellaris), няпэўная (Ph. dubia), пяшчотная (Ph. tenella), шэра-блакітная (Ph. aipolia) і інш. Трапляюцца на кары дрэў, апрацаванай драўніне, камянях.

Слаявіна ў выглядзе лістападобных разетак, падзеленых на лопасці, шараватая, радзей цёмная, са шматлікімі рызоідамі. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя. Сумкі 8-споравыя. Споры 2-клетачныя, эліпсоідныя, карычневыя.

Н.​М.​Кобзар.

Фісцыя: 1 — прыпудраная; 2 — зорчатая; 3 — шэрая; 4 — шчаціністая; 5 — шэра-блакітная.

...ФІТ, ФІТА... (ад грэч. phyton расліна), часткі складаных слоў, якія паказваюць на сувязь з паняццем «расліна» (напр., гаметафіт, спарафіт, фітагельмінты, фітамаса).

т. 16, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)