ФІ́РСАЎ Анатоль Васілевіч (1.2.1941, Масква — 24.7.2000),

расійскі спартсмен (хакей з шайбай), трэнер. Засл. майстар спорту (1964). Скончыў Ін-т фіз. культуры (1977, Масква). Чэмпіён XVIII, XIX i XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1964—71). Чэмпіён Еўропы (1964—70), сярэбраны прызёр (1971). Чэмпіён СССР (1963—66, 1968, 1970—73).

Тв.:

Зажечь победы свет. М., 1973.

т. 16, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)