ФІ́НКЕЛЬ Уры Гіршавіч (8.10.1896, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 5.12.1957),
яўрэйскі крытык і літаратуразнавец. Скончыў БДУ (1926). З 1922 працаваў у Наркамасвеце БССР, у 1930—38 — у Мінскім пед. ін-це. Пісаў на яўр. (ідыш) і бел. мовах. Друкаваўся з 1918. Аўтар біягр. твораў пра класікаў яўр. л-ры: «А.Гольдфадэн» (1926, з Н.Ойслендэрам), «Мендэле Мойхер-Сфорым» (1937, на бел. мове 1940), «Шолам-Алейхем» (1938, на бел. мове 1939, 1958). Напісаў маст. біяграфію З.Бядулі, гіст. нарыс пра П.Шэйна, шэраг артыкулаў пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гогаля, М.Горкага і інш. Памяці Я.Купалы прысвяціў апавяд. «У пошуках Івана Купалы» (1945).
т. 16, с. 406
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)