ФІЛІ́П (Philipe) Жэрар (4.12.1922, г. Кан, Францыя —25.11.1959),

французскі акцёр. З 1942 у т-ры, у т. л. ў Нац. нар. т-ры пад кіраўніцтвам Ж.​Вілара. З 1943 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва адметнае гераічным пафасам у спалучэнні з рамант. меланхоліяй, тэмпераментам і пачуццём гумару. Зняўся ў фільмах «Ідыёт» (1946), «Пармскі манастыр» (1947), «Прыгажосць д’ябла» (1950), «Жульета, ці Ключ да сноў» (1951), «Начныя прыгажуні», «Фанфан-Цюльпан» (абодва 1952) і інш. Псіхал. складаныя вобразы стварыў у фільмах «Спадар Рыпуа» (1954), «Монпарнас, 19» (1957), «Гулец» (1958). Паставіў фільм «Прыгоды Тыля Уленшпігеля» (1957).

т. 16, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)