ФІЛІМО́НАВА Любоў Аляксандраўна (н. 12.10.1948, Мінск),
бел. пісьменніца. Дачка А.А.Філімонава. Скончыла Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1971). У 1972—84 працавала ў выд-ве «Мастацкая літаратура», на Бел. тэлебачанні. З 1996 займаецца выдавецкай дзейнасцю. Друкуецца з 1967 (вершы на рус. мове). З 1972 піша па-беларуску. У паэт. зб-ках «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (1988) лірычныя перажыванні і элегічны роздум пра чалавека, прыроду, грамадства і іх узаемазалежнасць. У кн. апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981) арган. спалучэнне лірызму і гумару. Перакладае на бел. і рус. мову творы англ., груз., польскіх, туркм., франц. пісьменнікаў. Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркм. л-ры «Кветкі Каракумаў» (1990).
т. 16, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)