ФІГУРА́ЦЫЯ (ад лац. figuratio наданне формы, вобразнае выяўленне),
адзін з метадаў фактурнай апрацоўкі муз. матэрыялу; фактурны малюнак галасоў. Асн. віды Ф.: рытмічная (паўтарэнні гукаў і акордаў), гарманічная (меладычны рух па гуках акордаў), меладычная (выкарыстанне мелодыі неакордавых гукаў). У практыцы часта аб’ядноўваюцца, утвараючы мяшаныя віды Ф.