УРУБЛЕ́ЎСКІ (Wróblewski) Зыгмунт Фларэнты (28.10.1845, г. Гродна — 164.1888),
польскі фізік. Чл. Польскай АН (1880). Брат Э.А.Урублеўскага. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір (да 1869). З 1882 праф. Кракаўскага ун-та. Навук. працы па малекулярнай фізіцы і тэрмадынаміцы, дыфузіі і звадкаванні газаў. Атрымаў вадкі кісларод (18-33; разам з К.Альшэўскім), вызначыў крытычныя т-ры вадароду, кіслароду, азоту і дыаксіду вугляроду. Мемарыяльная дошка ў Гродзенскім фарным (б. езуіцкім) касцёле.
Літ.:
Физика низких температур: Пер. с англ. М., 1959;
Мендельсон К. На пути к абсолютному нулю: Пер. с англ. М., 1971;
Гапоненка В. Жыгімонт (Зыгмунт) Флярэнт Урублеўскі // Славутыя імёны бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1.
А.І.Болсун.
т. 16, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)