УЛЬЯ́НАЎ Мікалай Паўлавіч (1.5.1875, г. Ялец, Расія — 5.5.1949),
расійскі мастак. Чл.-кар.АМСССР (1949). Засл. дз. маст. Расіі (1932). Вучыўся ў маскоўскім Вучылішчы жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1889—1901) і ў майстэрні В.Сярова (1899—1902). Чл. аб’яднанняў: Саюз рус. мастакоў, «Свет мастацтваў», «Чатыры мастацтвы», удзельнік выставак пры час. «Золотое руно». Пісаў пераважна партрэты: серыя «А.С.Пушкін у жыцці» (1930-я г.), «Ларыстон у стаўцы ў Кутузава» (1945), «К.С.Станіслаўскі за работай» (1947). Працаваў таксама і як тэатр. мастак («Дні Турбіных» М.Булгакава ў Маскоўскім маст.акад. т-ры, 1926, і інш.). Творы вылучаюцца некат. умоўнасцю форм і колеравай гамы, драматызмам. Дзярж. прэмія СССР 1948.