У́ЛЬВА, марская салата (Ulva),

род улотрыксавых водарасцей. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў морах субтрапічных і ўмераных паясоў.

Слаявіна пласціністая, суцэльная, рассечаная або разгалінаваная, выш. 30—150 см Складаецца з 2 шчыльна злучаных слаёў клетак. Спарафіт і гаметафіт аднолькавай будовы. Палавы працэс ізагамія або гетэрагамія, гаметы зліваюцца з розных слаявін. У ежу спажываецца У. салатная (U. lactuca).

т. 16, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)