УЛАСАВЕ́Ц Аляксандр Ігнатавіч (8.8.1901, в. Лапацічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 23.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскую школу ваен. зносін (1928). У грамадз. вайну 1918—20 партызан. У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Стралк. полк на чале з палк. У. вызначыўся ў баях на тэр. Днепрапятроўскай вобл. (Украіна) 26.9.1943, дзе пад агнём праціўніка фарсіраваў Дняпро, захапіў і пашырыў плацдарм, прычыніў значныя страты ворагу ў жывой сіле і тэхніцы, чым садзейнічаў поспеху наступальнай аперацыі. Загінуў на тэр. Польшчы.