УЛА́Н-УДЭ́,

горад, сталіца Бураціі, у Расіі. Размешчаны на р. Селенга, пры ўпадзенні р. Уда. Засн. ў 1666 як казацкае зімоўе Удзінскае, горад з 1783. Да 1934 наз. Верхнеудзінск. 370 тыс. ж. (1999). Прыстань. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны прамысл., навук. і культ. цэнтр рэспублікі. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (з-ды: авіяц., лакаматыва-вагонабуд., суднабуд., прыладабуд., «Электрамашына», маставых метал. канструкцый і інш.), харч., лёгкая (суконная), дрэваапрацоўчая. Вытв-сць буд. матэрыялаў (буйны шкляны з-д). Бурацкі навук. цэнтр Сіб. аддз. Рас. АН. 4 ВНУ. 4 тэатры, у т. л. оперы і балета. 5 музеяў. Арх. помнікі: Адзігітрыеўскі сабор (1714), царква Троіцы (канец 18 — пач. 19 ст.), Вял. і Малыя гандл. рады і Гасціны двор (1803—1856).

Тэатр оперы і балета ў г. Улан-Удэ.

т. 16, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)