УА́ЙЗАФ (Wisoff) Пітэр (н. 16.8.1958, г. Норфалк, штат Віргінія, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р навук у галіне прыкладной фізікі. Скончыў Норфалкскую акадэмію (1980), Станфардскі ун-т (1986). У 1990—2001 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 21.6—1.7.1993 і 30.9—11.10.1994 — на КК «Індэвар», 12—22.1.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 12—25.10.2000 — на КК «Дысковеры» (як камандзір; па праграме работ з Міжнар. касм. станцыяй). У космасе правёў 44,2 сут.
У.С.Ларыёнаў.
т. 16, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)