ТЭЛЕФІ́ЛЬМ»,

1) гал. рэдакцыя па вытв-сці тэлевізійных фільмаў Рэсп. студыі тэлебачання. Створана ў 1964 на аснове гал. рэдакцыі кінапраграм і кіназдымак. Выпускае маст. (пераважна кароткаметражныя) і дакумент. тэлевізійныя фільмы, сюжэтныя тэлефільмы-канцэрты, тэлефільмы-спектаклі.

2) Вытворча-творчае аб’яднанне тэлевізійных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». Арганізавана ў 1968. Выпускае поўнаметражныя, шматсерыйныя і кароткаметражныя маст. тэлефільмы. Гл. таксама ў арт. Тэлефільм.

т. 16, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)