ТЭЛАФА́ЗА (ад грэч. telos канец + phasis з’яўленне),

заключная стадыя дзялення клеткі і яе ядра. У Т. заканчваецца рух храмасом, апарат дзялення разбураецца, утвараюцца ядзеркі, вакол кожнай з даччыных груп храмасом, што размешчаны на процілеглых полюсах клеткі, фарміруецца ядзерная абалонка, адбываецца раздзяленне цела клеткі і ўтвараюцца 2 клеткі. Гл. Меёз, Мітоз.

т. 16, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)