ТЫНЯ́НАЎ Юрый Мікалаевіч (18.10.1894, г. Рэжыца Віцебскай губ., цяпер г. Рэзекне, Латвія — 20.12.1943),
рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1918). У 1921—30 праф. Ін-та гісторыі мастацтваў. Быў членам ОПОЯЗа. Друкаваўся з 1921. Гіст. раманы «Кюхля» (1925), «Смерць Вазір-Мухтара» (1927—28), «Пушкін» (ч. 1—3, 1935—43, не завершаны), апавяд. «Падпаручнік Кіжэ» (1928, аднайм. фільм 1934), аповесць «Васковая персона» (1931) і інш. адметныя арганічным зліццём навукі і л-ры, канцэптуальнасцю і адметнасцю ў падыходзе да гіст. матэрыялу, тонкім псіхалагізмам, выразнасцю мовы. Аўтар літ.-знаўчых прац «Дастаеўскі і Гогаль: (Да тэорыі пародыі)» (1921), «Праблема вершаванай мовы» (1924), «Архаісты і наватары» (1929), артыкулаў па тэорыі кіно, сцэнарыяў фільмаў. Перакладаў Г.Гейнэ (кн. «Сатыры», 1927; «Германія», 1933; «Вершы», 1934) і інш. Адзін са стваральнікаў серыі «Бібліятэка паэта». Апавяданне «Падпаручнік Кіжэ» на бел. мову пераклала А.Васілевіч.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М.; Л., 1959;
Пушкин и его современники. М., 1969;
Поэтика. История литературы. Кино. М., 1977;
Пушкин: Роман. Мн., 1988.
Літ.:
Эйхенбаум Б. Творчество Ю.Тынянова // Эйхенбаум Б. О прозе. Л., 1969;
Воспоминания о Ю.Тынянове. Портреты и встречи. М., 1983;
Каверин В.А., Новиков В.И. Новое зрение: Книга о Ю.Тынянове. М., 1988.