ТЫ́НБЕРГЕН (Tinbergen) Ян (12.4.1903, Гаага — 1994),
нідэрландскі эканаміст; адзін з заснавальнікаў эканаметрыкі Чл. Нідэрландскай АН. Скончыў Лейдэнскі ун-т (1926). З 1929 у Цэнтр. бюро статыстыкі (Гаага). З 1931 у Амстэрдамскім ун-це, з 1933 праф. Нідэрландскай школы эканомікі (г. Ротэрдам). У 1936—1948 у Лізе Нацый (Жэнева). У 1945—55 кіраўнік Цэнтр. бюро планавання, у 1965—72 старшыня камітэта па планаванні ААН. Навук. працы па тэорыі эканам. палітыкі, даследаваннях эканам. цыклаў у ЗША, праблемах эканам. планавання ў краінах, што развіваюцца. Аўтар тэорыі «аптымальнага ладу» (адзін з варыянтаў тэорыі канвергенцыі). Распрацаваў мадэль прагназавання эканам. палітыкі Нідэрландаў. Нобелеўская прэмія 1969 (з Р.Фрышам).
Тв.:
On the theory of economic policy. Amsterdam, 1952;
Economic policy: Principles and design. Amsterdam, 1956.