ТУ́РКІ (саманазва цюрк),

народ, асн. насельніцтва Турцыі (50 млн. чал.). Жывуць таксама ў Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Балгарыі, Грэцыі, Румыніі, Іраку і інш. Агульная колькасць 53,3 млн. чал. (1992). Гавораць на турэцкай мове. Вернікі мусульмане-суніты.

т. 16, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)