сямейства млекакормячых падатр. паўмалпаў атр. прыматаў. Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн.г. назад). 5 родаў, 18 відаў. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўд.-Усх. Азіі, а-вах Малайскага архіпелага. Жывуць у падлеску і на ніжніх галінах дрэў.
Даўж. цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценнямі. Кормяцца раслінамі, насякомымі. Нараджаюць да 4 дзіцянят.