род дрэвавых раслін сям. малачаевых. 5 (паводле інш. звестак 15) відаў. Пашыраны ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, на а-вах Ціхага акіяна. У культуры Т.Форда, або кітайскі (A. fordii), і сэрцападобны, ці японскі (A. cordata).
Лістападныя дрэвы выш. 15—20 м, з рэдкім, амаль кальчаковым галінаваннем. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі сабраныя ў складаныя мяцёлкі. Плод — касцянка. Насенне буйное, ядавітае, мае да 60% тунгавага алею, які выкарыстоўваецца ў вытв-сці эмалей, лакаў, фарбаў. Тэхн., харч., дэкар. расліны.