ТУ́ГЛАС (Tuglas) Фрыдэберт (2.3.1886, мяст. Ах’я, цяпер Пылваскі пав., Эстонія — 15.4.1971),
эстонскі пісьменнік, літаратуразнавец. Нар. пісьменнік Эстоніі (1946). Чл.-кар. АН Эстоніі (з 1946). Адзін з кіраўнікоў літ. групы «Маладая Эстонія» (1905—15). У 1906—17 у эміграцыі. Друкаваўся з 1901. Зазнаў уплыў сімвалістаў (зб. навел «Пясочны гадзіннік». 1913). Аўтар рамана «Фелікс Ормуссан» (1915), зб-каў фантастыкі «Лёс» (1917), «Меланхолія» (1920), «Вандраванне душ» (1925), мініяцюр «Маргіналіі» (1966). У рамане «Маленькі Іллімар» (1937) успаміны дзяцінства. Аўтар літ. даследаванняў, артыкулаў і эсэ пра эст. і замежных пісьменнікаў, кн. «Крытычны рэалізм» (1947) і інш. На бел. мову яго асобныя навелы пераклалі У.Паўлаў, С.Шупа.
Тв.:
Рус. пер. — Маленький Иллимар. М., 1959;
К своему солнцу. М., 1963;
Золотой обруч. М., 1968.
т. 16, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)