ТРЫТО́Н,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог. Лічыўся сынам Пасейдона і багіні мора нерэіды Амфітрыты. Яго ўяўлялі чалавекам з рыбіным хвастом замест ног, з трызубцам і ракавінай у руках. Т., як бажаство Трытанійскага возера ў Лівіі, дапамог арганаўтам: калі бура аднесла далёка ў возера іх карабель, паказаў ім выхад ў мора і падараваў камяк зямлі, з якога ў далейшым узнік
А.Г.Зельскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)