горад у Ліване. Адм. ц. мухафазы Паўн. Ліван. Засн. фінікійцамі ў 2-м тыс. да н.э. Каля 300 тыс.ж. (2001). Порт на Міжземным м. Канцавы пункт нафтаправода з Ірака. Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., цэм., металаапр., харчасмакавая, тэкстыльная. Арх. помнікі: замак крыжаносцаў Сен-Жыль (пач. 12 ст., перабудаваны ў асн. у 1307—08), Вялікая мячэць (перабудавана ў 1294 з хрысц. царквы), мячэць-маўзалей Сакракія (1359), мячэць-медрэсэ Буртасія (каля 1324), мячэць Тэйлан (Тэйналь, 1336), ханы (караван-сараі), рынкі і інш.