ТРЫКУ́ТНІК (лац. Triangulum),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Знаходзіцца паміж сузор’ямі Андрамеды, Рыб, Оўна і Персея. Найб. яркія зоркі 3,0 і 3,4 візуальнай зорнай велічыні; 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і Т. знаходзіцца адна з самых блізкіх і найб. даследаваных галактык (М 33). З тэр. Беларусі відаць летам, увосень і зімой. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Трыкутнік.

т. 15, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)