ТРО́ЛІ,
у германаскандынаўскай міфалогіі волаты, якія жывуць унутры гор, дзе захоўваюць свае скарбы. Яны неверагодна моцныя, але выродлівыя і дурныя. У адрозненне ад міфалагічных праціўнікаў багоў — ётунаў Т. шкодзяць людзям, крадуць іх жывёлу, нават займаюцца людаедствам. У больш позніх міфах Т. асацыіраваліся з рознымі дэманічнымі істотамі,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)