ТРАФІМЧУ́К Алег Рыгоравіч (16.1.1941, Мінск — 18.5.1984),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1968). З 1968 гал. архітэктар г. Маладзечна, з 1971 ва ўпраўленні па буд-ве і архітэктуры Мінскага аблвыканкома (з 1973 нач. упраўлення, гал. архітэктар вобласці). Асн. работы: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў г. Жодзіна (Дзярж. прэмія СССР 1977), праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—73), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (1974—75), мікрараёна ў г. Клецк (1972), генпланы г.п. Мядзел (1973), г. Вілейка (1977), вёсак Крупіца Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) р-наў (усе ў сааўт.). Помнікі М.Горкаму ў Мінску (1981), Г.А.Нікандравай ў г. Дуброўна (1980), мемар. комплекс у гонар Ветрынскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Варашылава ў в. Гомель Полацкага р-на (1977).