ТРАНССУДА́Т (ад транс... +
вадкасць, якая назапашваецца ў тканкавых шчылінах і поласцях цела жывёл і чалавека пры ацёках — у выніку парушэння крова- і лімфазвароту.
Бясколерная або бледнавата-жоўтая празрыстая вадкасць, бедная бялком, па саставе солей набліжаецца да плазмы крыві.
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)