1) рыбалоўны — мешкападобная сетка, што буксіруецца рыбалоўным суднам (траўлерам) з дапамогай тросаў (ваераў); найб. пашыраны сродак лоўлі марской рыбы.
2) Гідралагічны Т. — прыстасаванне, якім знаходзяць падводныя перашкоды. Пры зачапленні Т. за перашкоду дзейнічае аўтам. механізм, з дапамогай якога над перашкодай ставіцца спец. навігацыйны знак (вяха).
3) Мінны Т. — спец. прыстасаванне для выяўлення і знішчэння мін (гл.Тральшчык).