ТОРФАЛЯЧЭ́ННЕ,
ужыванне торфу на лек. мэты; від гразелячэння. Як лек. сродак торф выкарыстоўваюць з 1-й пал. 19 ст. Лек. торфы складаюцца са згнілых расл. і жывёльных рэшткаў, валодаюць процімікробным, антыакісляльным, процізапаленчым, раназагойвальным і інш. дзеяннямі. Праводзіцца ў гразелячэбніцах. Выкарыстоўваецца пры захворваннях і выніках траўмаў апорна-рухальнага апарату, нерв. сістэмы, хваробах скуры, палавых органаў, дыхальнай сістэмы і інш.
І.М.Семяненя.
т. 15, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)