ТО́МБЕРГ Лізавета Сцяпанаўна (28.1.1909, с. Вайскорава Тосненскага р-на Ленінградскай вобл. — 1988),
карэльская актрыса. Нар. арт. СССР (1959). З 1932 у Фінскім драм. т-ры ў Ленінградзе, з 1940 у Фінскім драм. т-ры ў Петразаводску. Мастацтва Т. вызначалася ўнутр. сілай і шырокім дыяпазонам. Сярод роляў: Малання («Ці прымеш мяне, зямля карэльская?» А.Тыманена), Мая («На сплаўной рацэ» Т.Пакала), фру Бон («Людзі з Дангора» М.Андэрсена-Нексё), Гурмыжская («Лес» А.Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Васа Жалязнова, Малання і Варвара («Васа Жалязнова», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Эльза («Вецер з поўдня» паводле А.Грына) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
т. 15, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)