ТКАЧО́Ў Уладзімір Віктаравіч (н. 25.1.1947, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1974), у 1974—76 і 1978—82 выкладаў у ім. Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве, станковым жывапісе. Творы на тэмы рэліг., чарнобыльскую, вечнасці, сучаснасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай. Сярод асн. твораў: габелены «Музыка» ў Бел. філармоніі (1976), «Беларусь — край родны» ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску, «Беларусь» для пасольства СССР у Вашынгтоне (абодва 1984); вітражы «Песні Беларусі» і «Поры года» ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (абедзве 1978; у сааўт.); жывапісныя палотны «Алегорыя лета» (1978), «Вечнае» (1980), «Карабель», «Тайная вячэра» (абодва 1990), «Вячэрняя рыбная лоўля з канцэртам Вато» (1996), «Прыбыццё», «Галгофа», «Мёртвая рыба» (усе 1997), «Стаўка» (2000), «Спакуса картачных каралёў» (2001), «Новая Галгофа», «Эпіцэнтр развіцця» (абодва 2002), трыпціхі «Ф.Скарыне прысвячаецца» (1988), «Паўлюк Трус» (1993).