(Clemens) Сэмюэл Ленгхарн; 30.11.1835, Фларыда, штат Місуры, ЗША — 21.4.1910], амерыканскі пісьменнік. Працаваў наборшчыкам у друкарні, рачным лоцманам, шукальнікам золата, рэпарцёрам. Дэбютаваў апавяд. «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражанні ад падарожжа ў Еўропу і Палесціну ў кн. нарысаў «Прасцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіягр. нарысаў «Загартаваныя» (1872),
сатыр. рамана «Пазалочанае стагоддзе» (1873, з Ч.Д.Уорнерам), гумарыст. зб. «Старыя і новыя апавяданні» (1875). Найб. вядомасць атрымалі 2 цыклы твораў Т.: своеасаблівы эпас ракі Місісіпі (зб-кі нарысаў «Даўнія часы на Місісіпі», 1875, «Жыццё на Місісіпі», 1883; аповесці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэдневяковыя» тэмы (алегарычная аповесць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д’Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражанні ад кругасветнага падарожжа ў кн. «Па экватары» (1897). Аўтар аповесцей «Прасцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзве 1894), «Том Соер—сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедліберг» (1899), серыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сац.-грамадскія заганы, расізм і калан. палітыку, ілжывасць афіц. маралі, параўноўваў амер. мінуўшчыну з сучаснасцю, Старому свету супрацьпастаўляў Новы як увасабленне амер. цывілізацыі; яны насычаны фалькл. і міфалагічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам і інш. Яго творы неаднаразова экранізаваны. Сярод перакладчыкаў твораў Т. на бел. мову І.Гурскі, П.Кавалёў, А.Марціновіч, Я.Маўр, І.Пташнікаў, А.Савіцкі, Б.Сачанка, Я.Семяжон, М.Татур, М.Ткачоў, Т.Хадкевіч і інш. У 1982 Бел.т-р імя Я.Коласа паводле яго аднайм. аповесці паставіў спектакль «Прыгоды Гекльберы Фіна».
Тв.:
Бел.пер. — Прыгоды Гекльберы Фіна. Мн., 1937;
Прыгоды Тома Соера. 2 выд.Мн., 1939;
Утаймаванне веласіпеда: Апавяданні. Мн., 1971;
Прынц і жабрак. Мн., 2001;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—8. М., 1980;
Афоризмы и шутки. М., 2000.
Літ.:
Боброва М.Н. Марк Твен: Очерк творчества. М., 1962;
Марк Твен и его роль в развитии американской реалистической литературы. М., 1987;
Марк Твен в воспоминаниях современников. М., 1994;