горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на р. Кура. 1310 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. электравозабуд., авіяц., станкабуд., с.-г., ліцейнага абсталявання, эл.-тэхн. сродкаў сувязі і інш.; тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая, хім., дрэваапр., шкляная, фарфора-фаянсавая, фармацэўтычная, паліграфічная. Метрапалітэн, пасаж.-канатныя дарогі, у т. л. фунікулёр. АН Грузіі. Ун-т. 14 тэатраў. Музеі: Дзяржаўны, мастацтва Грузіі, карцінная галерэя Грузіі, нар. і прыкладнога мастацтва. Бат. сад. На ПдУ — Тбіліскі бальнеалагічны курорт.
У 4-м тыс. да н.э. на месцы Т. было паселішча, у 4 ст.н.э. — горад-крэпасць. Пры цару Вахтангу I Гаргасале Т. — буйны эканам. цэнтр Усх. Грузіі. Яго сын Дачы завяршыў будаўніцтва гар. сцен (пач. 6 ст.) і зрабіў Т. сталіцай Картлі (замест Мцхеты). Пасля заваявання Усх. Грузіі арабамі (сярэдзіна 7 ст.) Т. — рэзідэнцыя араб. эміра. На працягу 7—11 ст. горад часта разбуралі хазары і арабы. Вызвалены ў 1122 царом Давідам Будаўніком, стаў сталіцай аб’яднанай груз. дзяржавы. у 13—18 ст. горад спусташалі харэзмійцы, манголы, войскі Цімура, арабы, туркі. З пач. 19 ст. да 1935 наз. Тыфліс. У 1801 Т. ў складзе Усх. Грузіі далучаны да Рас. імперыі, стаў цэнтрам Груз., з 1846 — Тыфліскай губ., у 1844—82 — Каўказскага намесніцтва. У 1872 злучаны чыгункай з г. Поці, у 1883 — з Баку і Батумі. У 1917—18 тут дзейнічаў Закаўказскі камісарыят, які ў 1918 склікаў Закаўказскі сейм. З 1921 Т. — сталіца Грузіі, адначасова ў 1922—36 сталіца Закаўказскай Федэрацыі. У 1927—30(?) у горадзе існавала Бел. студэнцкае зямляцтва пры Тыфліскім дзярж.політэхн. ін-це.
Стараж. ядро Т. — Стары горад з вузкімі вуліцамі, якія захавалі рысы сярэдневяковай забудовы, з 2—3-павярховымі цаглянымі дамамі (пераважна 1830—40-я г.), аздобленымі разнымі драўлянымі крытымі балконамі. Сярод помнікаў: руіны цытадэлі Нарыкала (4 ст., 16—17 ст.), цэрквы Анчысхаты (6 ст., 17 ст.), Метэхі (1278—93), кафедральны сабор Сіёні (6—7 ст., перабудоўваўся), лазні цара Растома (17 ст.). З 19 ст. разрастаўся т. зв. Новы горад (цэнтр сучаснага Т.) з прамавугольнай сеткай вуліц, будынкамі ў стылях позняга класіцызму, эклектыкі, мадэрна, з выкарыстаннем нац. форм. З пач. 20 ст. Т. забудоўваўся паводле генпланаў. Добраўпарадкаваны і рэканструяваны старыя, створаны новыя магістралі і плошчы, масты, набярэжныя. Забудаваны новыя гар. кварталы (Аўчала, Сабуртала, Дыгомі, Глдані і інш.). Сярод найб. значных збудаванняў: Музей мастацтваў (б. гасцініца Зубалашвілі; 1835), ун-т (б. дваранская гімназія; 1906, арх. С.Клдыяшвілі), б-ка (б.Груз. дваранскі зямельны банк; 1912—16, арх. А.Кальгін), стадыён «Дынама» (1933—37, арх. А.Курдыяні, рэканструяваны), Палац спорту (1961, арх. У.Алексі-Месхішвілі, Ю.Касрадзе, канструктар Д.Каджаія), канцэртная зала філармоніі (1971, арх. І.Чхенкелі, канструктар Ш.Газашвілі), Дом урачыстых падзей (1984, арх. В.Джарбенадзе і інш.). З 1966 вядзецца буд-ва метрапалітэна. Помнікі: манумент «300 арагвінскіх герояў» (1961), статуя «Маці-Грузія» (1963), Ніко Пірасманашвілі (1975) і інш.
Літ.:
Квирквелия Т. Архитектура Тбилиси. Тбилиси, 1982.
Цэнтральная частка Тбілісі.Панарама Тбілісі.Тбілісі. Стары горад.