ТАРАСЕ́ВІЧ Ян (Іван Аляксеевіч; 23.9.1889, г. Саколка Падляскага ваяв., Польшча — 18.6.1961),
піяніст, кампазітар, педагог. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1903), Пецярбургскую кансерваторыю (1912, кл. М.Быстрова; 1915, кл. Я.Вітала). З 1912 выкладаў у прыватнай школе М.Быстрова ў Пецярбургу; У 1918—45 у Саколцы і адначасова ў 1918—20 у Гродне; з 1947 у Беластоку ў школе Франкевічанак. На Беларусі збіраў фальклор. Яго творы адметныя развітой меладычнасцю, тэхн. дасканаласцю кампазіцыі, выкарыстаннем фальклору, у т. л. беларускага. Сярод твораў (захавалася 110) — канцэрт і 3 санаты для фп., Бел. фантазія, сюіты, вальсы, эцюды, прэлюдыі, фп. п’есы ў 4 рукі, творы для стр. інструментаў, хору, у т. л. на вершы Я.Коласа і Ф.Багушэвіча, рамансы на вершы М.Багдановіча («Даўно ўжо целам я хварэю...» і «Плакала лета, зямлю пакідаючы...»), некат. рус. і польскіх паэтаў. Сярод вучняў Е.Максымюк, А.Брагінская, Т.Казакевіч, В.Кулікоўскі.
В.І.Скорабагатаў.
т. 15, с. 437
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)