ТАРАНТЭ́ЛА (італьян. tarantella, ад назвы г. Таранта),

італьянскі нар. танец. Муз. памер ​6/8, ​3/8 з характэрным бесперапынным рухам трыёлямі. Тэмп хуткі, імклівы. Суправаджаецца ігрой на гітары, ударамі тамбурына (інструмента накшталт бубна), кастаньет (у Сіцыліі), часам спевам. У 19 ст. канцэртная і інстр. п’еса (М.​Глінка, Ф.​Ліст, Дж.​Расіні, П.​Чайкоўскі і інш.). Т. ствараліся і як віртуозныя п’есы ў духу perpetuum mobile (Т. для скрыпкі Н.​Паганіні).

Н.​В.​Сазановіч.

т. 15, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)