ТАДЖЫ́КІ,
народ, асн. насельніцтва Таджыкістана (3,86 млн. чал.). Агульная колькасць у свеце 8,28 млн. чал. (сярэдзіна 1990-х г.). Жывуць таксама ў Афганістане (3,7 млн. чал.), Узбекістане (934 тыс. чал.), Іране (50 тыс. чал., у астане Харасан), Рас. Федэрацыі (38 тыс. чал.). Кіргізіі (34 тыс. чал.), Казахстане (25 тыс. чал.). Гавораць на таджыкскай мове. Вернікі пераважна мусульмане-суніты.
т. 15, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)