ТАЎСТАНО́ГАЎ Георгій Аляксандравіч (28.9.1913, Тбілісі — 23.5.1989),
расійскі рэжысёр, тэарэтык тэатра, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Д-р мастацтвазнаўства (1968). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1938). Працаваў у Тбілісі рэжысёрам рус.драм.т-ра, выкладаў у тэатр. ін-це (з 1939). З 1946 у Маскве: маст. кіраўнік гастрольнага рэаліст.т-ра, рэжысёр Цэнтр. дзіцячага т-ра. З 1949 гал. рэжысёр Ленінградскага т-ра імя Ленінскага камсамола, з 1956 — Ленінградскага Вял.драм.т-ра (з 1992 яго імя), з 1957 выкладаў у Ленінградскім ін-це т-ра, музыкі і кінематаграфіі (з 1960 праф.). Яго пастаноўкі вызначаліся вял. эмац. і драм. напружаннем, дынамічнасцю, глыбінёй і смеласцю псіхал. рашэнняў, пільнай увагай да духоўнага жыцця персанажа і адначасова яркай тэатральнасцю, эпічным размахам. Сярод пастановак: «Гібель эскадры» А.Карнейчука (1952, 1960), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1955, 1981), «Безыменная зорка» М.Себасцьяна (1956), «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду (1957, 1967), «Пяць вечароў» (1959) і «Мая старэйшая сястра» (1961) А.Валодзіна, «Боская камедыя» І.Штока (1962), «Ціхі Дон» паводле М.Шолахава (1977), «Радавыя» А.Дударава (1985), «Тэатр часоў Нерона і Сенекі» Э.Радзінскага (1986). У пастаноўках класікі гістарызм спалучаў з сучаснай трактоўкай твора, верагоднасць з умоўнасцю: «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага (1957, 2-я рэд. 1966), «Тры сястры» (1965) і «Дзядзька Ваня» (1982) А.Чэхава, «Варвары» (1959), «Дачнікі» (1976) і «На дне» (1987) М.Горкага, «Гісторыя каня» паводле «Халстамера» Л.Талстога (1975, з М.Разоўскім), «Ваўкі і авечкі» (1980) і «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1985) А.Астроўскага і інш.Тэарэт. працы па праблемах тэатра і культуры. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952, 1968, 1978. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія Расіі 1986.