ТАЎКАЧО́Ў Віталь Антонавіч (н. 28.6.1934, в. Скірмантава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. 1984). Д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі (з 1984 заг. лабараторыі). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі, квантавай электроніцы. Распрацаваў тэорыю статыст. фарміравання фотафіз. характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперым. вывучэння. Стварыў лазер на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і даследаваў палярызацыю стымуляванага выпрамянення і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў механізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха. Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
О связи средних энергий сложных молекул, комбинирующих в поглощении и испускании // Журн. прикладной спектроскопии. 1978. Т. 29, № 6;
Генерация излучения сложными молекулами в газовой фазе (разам з М.А.Барысевічам) // Успеки физ. наук. 1982. Т. 138, № 4;