СЯРГЕ́ЕВІЧЫ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на паўд. беразе Сяргееўскага воз., на аўтадарозе Рудзенск—Шацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на З ад г. Мар’іна Горка, 56 км ад Мінска. 18 км ад чыг. ст. Рудзенск. 482 ж., 197 двароў (2002). Лясніцтва, Шацкая паляўнічая гаспадарка, база адпачынку «Фаварыт-гранд». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 15, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)