СЯЛЕ́Ц,

вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Ясельда і аднайм. вадасховішча, на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Бяроза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км ад горада і чыг. ст. Бяроза, 111 км ад Брэста. 1023 ж., 397 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры: Сялецкая Успенская царква, касцёл св. Аляксея (1912).

т. 15, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)