СЯВЕ́НЬКА,

ёмістасць для ручной сяўбы ў многіх народаў. На Беларусі рабілі з саломы, лазы, лубу (кары ліпы, вяза), тонкай хваёвай дранкі і інш., дно — з тонкай дошчачкі. Сустракаліся С. палатняныя (каркас з тонкіх дубцоў, расшчэпленых папалам, дно з тонкіх драўляных клёпак). Мелі разнастайную форму: круглую, авальную, прамавугольную, пяцівугольную, звычайна крыху расшыраныя ўверсе. Памеры С.: вышыня 17—26, даўжыня 36—60, шырыня 33—36 см. Для нашэння С. рабілі вушкі (з сырамятнай скуры, пянькі, дроту), да якіх прывязвалі рэмень, вяроўку, зрэдку ручнік, што надзяваліся цераз плячо. У паўд.-зах., зах., цэнтр. і паўн. раёнах Беларусі найб. пашыраны С. саламяныя. на Магілёўшчыне, ва ўсх. частцы Міншчыны — лубяныя; палатняныя бытавалі ў Клімавіцкім і суседніх раёнах. С. выкарыстоўвалі да сярэдзіны 20 ст.

А.​Ф.​Літвіновіч.

Сявенькі.

т. 15, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)