СЫЧЭ́НКА Пётр Фёдаравіч (19.6.1911, в. Новае Заазер’е Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 25.6.1969),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ваенна-авіяц. школу тэхнікаў (1932), Энгельскае ваен. авіявучылішча (1939), курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваенна-паветр. акадэміі (1945). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Паўд., Бранскім, Варонежскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, 1-м Укр. франтах, удзельнік бітваў пад Масквой, Сталінградам, Курскам. Камандзір штурмавой эскадрыллі капітан С. да студз. 1942 зрабіў 42 баявыя вылеты, прычыніў значныя страты праціўніку ў тэхніцы і жывой сіле. Да 1956 у Сав. Арміі.

П.Ф.Сычэнка.

т. 15, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)