СЫ́РНІЦА,
у беларусаў тварожная маса, якую збіралі працяглы час і складвалі для захоўвання. Падобная да брынзы. Тварог насуха адціскалі і шчыльна складвалі ў дзежку, залівалі маслам; праз некаторы час дадавалі слой новага тварагу і слой масла
Г.Ф.Вештарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)