горад, сталіца Рэспублікі Комі ў Расіі, прыстань на р. Сысала (пры яе ўпадзенні ў Вычэгду). Вядомы з 1586. 230 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя. Буйны лесапрамысл. комплекс: цэлюлозна-папяровая і кардонная вытв-сць, гідролізна-дражджавы з-д, лесапільна-дрэваапр. камбінат, мэблевае ВА «Поўнач»; з-ды: суднабуд. і суднарамонтны, доследна-суднамех., ляснога машынабудавання; ф-ка нятканых матэрыялаў; прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. прам-сці. Комі філіял Расійскай АН, 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: музычны, драматычны. Музеі: маст., гіст.-краязн., геал., літ.-мемарыяльны паэта-дэмакрата І.А.Куратава.