СУРНАЧО́Ў Мікола (Мікалай Мікалаевіч; 1917, в. Слабада Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 20.4.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Гомельскім (1937—39) і Мінскім (1939—41) пед. ін-тах. Працаваў у газ. «Звязда» (1939—40) і «Чырвоная змена» (1940—41). Загінуў на фронце. Друкаваўся з 1933. Найб. значная лірыка перыяду Вял.Айч. вайны (анталагічным стаў верш-балада «У стоптаным жыце»), У вершах славіў подзвіг салдата, выказваў веру ў перамогу. Асаблівасці яго паэзіі: лірызм, рамантычная ўзнёсласць, лаканічнасць, ёмістасць вобразаў і дэталей, моцны ўплыў паэтыкі нар. песні, сюжэтная завершанасць, выразны рытм і разнастайнасць інтанацый.
Тв.:
На сурмах баравых. Мн., 1946;
Барвовая зара. Мн., 1959;
Акопны спеў. Мн., 1986.
Літ.:
Прануза П. Такі ён быў // Полымя. 1966. № 6;
Аўрамчык М. Недаспяваная песня // Маладосць. 1969. № 6.