СУДКО́ВА,

вёска ў Дварышчанскім с/с Хойніцкага р-на Гомельскай вобл., каля аднайм. вадасховішча, на аўтадарозе Хойнікі—Калінкавічы. Цэнтр калект. с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 5 км на З ад горада і 11 км ад чыг. ст. Хойнікі, 108 км ад Гомеля. 590 ж., 233 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)