СУДАКІ́ (Stizostedion, або Lucioperca),

род рыб. сям. акунёвых атр. акунепадобных. 5 відаў; 3 — у вадаёмах Еўразіі: С. звычайны (S. lucioperca), С. марскі (S. marinum), берш (S. volgensis); 2 віды ў прэсных водах Паўн. Амерыкі: С. канадскі, або пясчаны (S. canadens), і С. светлапёры, або жоўты (S. vitreum). На Беларусі трапляецца С. звычайны; у многіх вадаёмах акліматызаваны.

Даўж. да 70 (130) см. маса 2—4 (20) кг. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Рот невял.; на сківіцах і паднябенных касцях ёсць іклы. Бакавая лінія працягваецца на хваставы плаўнік. Кормяцца рыбай. Аб’екты промыслу, развядзення і інтрадукцыі.

Судакі: 1 — звычайны; 2 — берш.

т. 15, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)