СУБСІ́ДЫЯ (да лац. subsidium дапамога),

грашовая сума, якая вылучаецца на фінансаванне пэўных мерапрыемстваў і мае на ўвазе долевы ўдзел ніжэй стаячых бюджэтаў у гэтым фінансаванні; адзін са сродкаў (метадаў) бюджэтнага рэгулявання. Субсідзіраваць — г. зн. аказваць грашовую дапамогу, выдаваць С.

т. 15, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)