СТЭ́НБЕРГІ Уладзімір Аўгуставіч (4.4.1899—1982) і Георгій Аўгуставіч (20.10.1900 — 14.10.1933),
расійскія графікі, дызайнеры, мастакі афармленчага мастацтва, тэатр. мастакі, браты. Нарадзіліся ў Маскве. Вучыліся ў Строганаўскім маст.-прамысл. вучылішчы (1912—17) і Свабодных маст. майстэрнях (1917—20). У пач. 1920-х г. удзельнічалі ў афармленні масавых свят. Прадстаўнікі канструктывізму. Удзельнікі руху вытв. мастацтва, адны са стваральнікаў сав. кінаплаката, якім уласцівы суадносіны дынамікі і мантажнага прынцыпу фільма, спалучэнне перамалёўкі эфектнага кадра з буйнымі каляровымі плоскасцямі і кідкім шрыфтам. Творы: афармленні спектакля «Опера жабракоў» Б.Брэхта і К.Вейля ў Маскоўскім Камерным т-ры, інтэр’ераў Палаца культуры аўтазавода (абодва 1930) у Маскве, святочнае афармленне Краснай плошчы (1928—34). У.Стэнберг выканаў афармленне выстаўкі «Нашы дасягненні» (з Л.Стэнберг, 1934), святочнае афармленне Краснай плошчы (1945, 1947—62, з С.Стэнбергам) і інш.
т. 15, с. 232
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)