СТРЭ́ЛЬНІКАЎ Віктар Пятровіч (н. 22.10,1932, с. Казлоўка Цярноўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-р мед. н. (1969), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў Варонежскі мед. ін-т (1956). З 1972 у Бел. акадэміі фіз. культуры (заг. кафедры, у 1977—78 дэкан, у 1980—85 прарэктар). Навук. працы па пытаннях нармальнай анатоміі чалавека.
т. 15, с. 217
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)